Вы тут

Мінсельгасхарч: Пагрозы для правядзення пасяўной кампаніі няма


Сёння пагрозы, звязанай з санкцыйнымі абмежаваннямі, для паспяховага правядзення пасяўной кампаніі няма. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Каскевіч, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Бізнес гэта як вада ў пяску: ён знойдзе шчыліну і выйдзе там, дзе мы нават не падумаем, — адзначыў Іван Каскевіч. — Сутнасць у тым, што санкцыйныя абмежаванні наклалі свой адбітак і паступленне тавару займае больш часу, але пытанні вырашаюцца і па насенні, і па запчастках. На сённяшні дзень у нас няма праблем, таму што тамака такі жа бізнес і людзі таксама вырашаюць, як ім выжыць у гэтай досыць няпростай сітуацыі. Займаюцца інстытуты і навукова-практычныя цэнтры, вялікі ўклад уносіць акадэмія, забяспечыўшы нас у поўным аб’ёме айчынным насеннем».

Запас угнаенняў таксама будзе сфарміраваны, краіна сябе забяспечвае. «У гэтым год па плане неабходна амаль 1,2 млн т. Ёсць зацверджаныя графікі, у адпаведнасці з якімі да мая мы павінны назапасіць, паставіць з айчынных прадпрыемстваў да 97 працэнтаў ад патрэбнасці. У лідарах па гэтым паказчыку Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Працуем з заводамі і аблвыканкамамі па факце выбаркі гэтых угнаенняў, ідзе штодзённы кантроль, — падкрэсліў Іван Каскевіч. — Пагрозы для эфектыўнага і паспяховага правядзення пасяўной кампаніі 2024 года на гэты момант няма».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.