Вы тут

Футбалісты «Віцебска» і «Слуцка» адкрыюць 4-ы тур чэмпіянату Беларусі


На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе чацвёрты тур, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў першым паядынку футбалісты «Віцебска» прымуць на сваім полі гасцей са «Слуцка» (пачатак сустрэчы ў 17.30). Пасля трох тураў абодва сапернікі маюць усяго па адным заліковым бале, пацярпеўшы па дзве паразы і адзін раз згуляўшы ўнічыю.

Заўтра адзін з лідараў новага сезона гродзенскі «Нёман» згуляе ў Магілёве з мясцовым «Дняпром». Акрамя таго, футбалісты «Гомеля» прымуць на сваёй арэне чэмпіёна краіны мінскае «Дынама», «Іслач» згуляе з дзяржынскім «Арсеналам», у Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» будзе сапернічаць з барысаўскім БАТЭ. Заключныя паядынкі гэтага тура пройдуць у нядзелю, 14 красавіка: «Нафтан» (Наваполацк) — «Смаргонь», «Шахцёр» (Салігорск) — «Славія» (Мазыр), «Дынама» (Брэст) — «Мінск».

Пасля трох тураў лідзіруюць гродзенскі «Нёман» і мазырская «Славія», якія набралі па 9 ачкоў з 9 магчымых, на два балы менш у брэсцкага «Дынама». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Чыкіда («Славія»), які забіў 4 мячы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.