Вы тут

У Мінску затрымалі серыйнага злодзея, які падазраецца ў пяці крадзяжах са сталічных кватэр


Серыйны злодзей з 2021 года, як мяркуецца, учыніў не менш як пяць крадзяжоў са сталічных кватэр. Яго затрымалі. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі раскрылі серыю крадзяжоў з кватэр, якія адбываліся ў Савецкім і Цэнтральным раёнах горада пачынаючы з 2021 года. Карыстаючыся адсутнасцю гаспадароў, злачынец па начах у выходныя і святочныя дні шляхам адціску шклопакета пранікаў у кватэры, размешчаныя на першых паверхах, і выкраў грошы і ювелірныя вырабы.

Падазроны 39-гадовы мінчанін быў затрыманы, калі рыхтаваўся ўчыніць чарговы крадзеж. Пры ім былі знойдзены і канфіскаваны інструменты для адціскання шклопакетаў, дзве пары пальчатак, ліхтарык, адвёртка і маска, а ў здымнай кватэры і ў яго знаёмых таксама частка выкрадзенай маёмасці. Вядома, што выкрадзеныя ўпрыгожванні злодзей здаваў у ламбарды, а грошы марнаваў на асабістыя патрэбы.

Мужчына прызнаны падазроным па пяці крадзяжах, правяраецца яго дачыненне да аналагічных злачынстваў. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства, учыненае на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.