Вы тут

Старажытны абрад узарваў кітайскі інтэрнэт


Рэаліці-шоў «Свацця Ван По» («Ван По» ў Кітаі з’яўляецца сінонімам слова «свацця») узарвала сацыяльныя сеткі ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


У маляўнічым раёне Ваньсуйшань у горадзе Кайфэн, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), «свацця Ван По» ў традыцыйным кітайскім ўборы, запрашае ўсіх жадаючых выйсці на сцэну і расказаць публіцы пра свае перавагі ў выбары партнёра і любоўныя памкненні. У руках у свацці — чырвоная нітка, якая сімвалізуе тое, што два сэрцы наканаваныя адзін аднаму лёсам. Відэа па запыце «Свацця Ван По» сабралі больш за 2,3 мільярда праглядаў у інтэрнэце, а дзякуючы самой свацці наведвальнасць турыстычнай зоны Ваньсуйшань павялічылася ў 20 разоў: многія прыязджаюць здалёк у Кайфэн у пошуках сапраўднага кахання. За некалькі дзён свацця набрала ў сацыяльных сетках больш за 4 мільёны падпісчыкаў, іх колькасць працягвае павялічвацца.

Чаму шоў «Свацці Ван По» стала такім папулярным? Эксперты лічаць, што, па-першае, шоу ўзнаўляе старажытнакітайскі абрад пошуку мужа з дапамогай кідання вышытага мяча, прапаноўваючы гледачам пагрузіцца ў атмасферу таго часу. Па-другое, праграма дае платформу для больш прамых і шчырых зносін. У сучасным грамадстве людзі ўсё часцей спадзяюцца на віртуальныя зносіны, і жывы дыялог становіцца вялікай рэдкасцю. Праз жывое ўзаемадзеянне «свацця Ван По» дае ўдзельнікам магчымасць напрамую выказаць свае перавагі. І нарэшце, ідэя лёгкасці ў адносінах і шлюбе, якую прасоўвае шоў, знаходзіць водгук у многіх маладых людзей. У традыцыйных уяўленнях шлюб і адносіны часта разглядаюць як нешта вельмі сур’ёзнае і складанае, тады як шоў «Свацця Ван По» прапануе больш нязмушаны погляд на каханне: не трэба заганяць сябе ў жорсткія рамкі, трэба проста толькі выйсці на сцэну і праявіць сябе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».