Вы тут

У Бабруйску муж і жонка захоўвалі дома больш за 550 г марыхуаны


У Бабруйску муж і жонка захоўвалі дома больш за паўкілаграма марыхуаны, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Муж і жонка затрыманы супрацоўнікамі наркакантролю УУС Бабруйскага гарвыканкама падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Пры ператрасе па месцы жыхарства ў іх знайшлі і канфіскавалі больш за 550 г наркотыку. Фігуранты растлумачылі, што дзікарослыя каноплі яны сарвалі ў наваколлях горада і высушылі для ўласнага спажывання.

Цяпер устанаўліваецца дачыненне 32-гадовага мужчыны і 33-гадовай жанчыны да збыту наркатычнага сродку. Следчымі распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.