Вы тут

Кіраўнікі МЗС краін СНД на пасяджэнні ў Мінску ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр тэракта ў «Крокус Сіці Холе»


Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін СНД на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Мінску ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр тэракта ў «Крокус Сіці Холе», перадае БелТА.


Фота БелТА

«Прапаную ўшанаваць памяць ахвяр тэракта ў «Крокус Сіці Холе» хвілінай маўчання», — сказаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, адкрываючы пасяджэнне. Акрамя расіян, сярод ахвяр і пацярпелых гэтага жахлівага злачынства грамадзяне многіх краін Садружнасці, адзначыў міністр. «Ад тэрарызму і яго міжнароднага складальніка церпяць нявінныя людзі, нягледзячы на нацыянальнасць, этнічную або рэлігійную прыналежнасць. Мы падзяляем смутак родных і блізкіх загінуўшых, усяго расійскага народа», — падкрэсліў ён.

«Важна, каб боль ад страты родных і блізкіх, гнеў і абурэнне не прымусілі нашы грамадствы ачарсцвець і азлобіцца, не сеялі розніцу і напружанасць. Бяды павінны нас гуртаваць. І ў дадзеным кантэксце мы як людзі дзяржаўныя павінны адкінуць эмоцыі і шукаць шляхі сумеснага супрацьдзеяння агульным выклікам», — заклікаў калегаў Сяргей Алейнік.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.