Вы тут

Наталля Качанава выбрана старшынёй Савета Рэспублікі


Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання выбрана Наталля Качанава, перадае БелТА.


Фота БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі выбрана тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання.

«У сваёй рабоце я хацела б вызначыць некалькі важных, прыярытэтных напрамкаў, — сказала Наталля Качанава. — Перш за ўсё, вядома, гэта заканатворчая дзейнасць. Аляксандр Рыгоравіч калісьці нам дакладна сказаў, што законы і тыя праўкі, якія ўносяцца ў законапраекты, павінны ўлічваць рэаліі жыцця, а змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца, павінны быць старанна прааналізаваны і палічаны. Зыходзячы з гэтых пасылаў кіраўніка дзяржавы і была выбудавана наша работа, і я ўпэўнена, што гэтага падыходу неабходна працягваць прытрымлівацца. Канешне, у нас ёсць штогадовы план, у адпаведнасці з гэтым мы працуем, але жыццё ўносіць свае карэктывы, і мы павінны эфектыўна і вельмі хутка рэагаваць на змены ў грамадстве і ў свеце».

Старшыня верхняй палаты парламента нагадала, што Савет Рэспублікі сёмага склікання актыўна працаваў над прывядзеннем заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй.

«Тая база, якая напрацавана нашымі парламентарыямі, — магутная, — падкрэсліла Наталля Качанава. — І нам трэба прадоўжыць гэту работу, якая будзе накіравана менавіта на рэаліі жыцця. Мы заўсёды з гонарам і годнасцю адстойвалі інтарэсы народа. Мы павінны рабіць гэта і ў далейшым, таму што выбраныя члены Савета Рэспублікі — гэта сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, свайго народа, якія зрабілі ўсё для таго, каб у Беларусі панавалі мір і спакой».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».