Вы тут

Сола выйграла спрынт на фінальным этапе Кубка Садружнасці па біятлоне


Беларуская біятланістка Ганна Сола выйграла спрынт у чацвёртым і заключным этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлону сезона-2023/24 у Мурманску, паведамляе БелТА.


Першымі на старт спрынтарскай гонкі выйшлі дзяўчаты, удзел у гонцы прынялі 27 расійскіх біятланістак, а таксама дзве беларускі — Ганна Сола і Дар’я Кудаева. Пасля стартавай агнявой граніцы Сола мела другі графік, саступаючы ўсяго адну дзясятую секунды Ірыне Казакевіч. На стойцы абедзве спартсменкі дапусцілі па промаху, але на фінальны круг з запасам у пяць секунд ішла ўжо беларуска. Заключны адрэзак дыстанцыі Сола прайшла таксама хутчэй за расіянку, выніковы адрыў Ганны ад сярэбранай медалісткі склаў сем секунд.

Гэта перамога стала для нашай біятланісткі другой у бягучым розыгрышы Кубка Садружнасці, на студзеньскім этапе ў «Раўбічах» Сола выйграла мас-старт. Дар’я Кудаева сёння абышлася без памылак на стральбе і ў выніку паказала 19-ы час, Дзінара Смольская ўдзел у гонцы не брала. Тройку лепшых у спрынце замкнула Наталля Гербулава, уступіўшы пераможцы 13 секунд. Лідарства ў агульным заліку турніру захавала Вікторыя Сліўко.

У дзве гадзіны дня наймацнейшых у аналагічным відзе праграмы пачнуць вызначаць мужчыны. На гонку заяўлены 44 біятланісты, у тым ліку 14 беларусаў. Перад фінальным этапам Кубка Садружнасці генеральную класіфікацыю розыгрышу ўзначальвае наш Антон Смольскі, які апярэджвае галоўнага праследавацеля Эдуарда Латыпава на 25 ачкоў.

У суботу на спаборніцтвах у Мурманску спартсмены разыграюць медалі ў адзіночнай і класічнай змешаных эстафетах, а ў заключны дзень сезона, 14 красавіка, адбудуцца гонкі з масавым стартам.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.