Вы тут

Магілёўская вобласць прэзентавала прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял на ВДНГ у Маскве


Магілёўская вобласць 12 красавіка прэзентавала прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял на ВДНГ у Маскве. Мерапрыемства адбылося ў рамках Дзён Магілёўскай вобласці, якія праходзяць на галоўнай Расійскай выставачнай пляцоўцы ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» з 29 сакавіка па 22 красавіка, перадае БелТА.


«Для нас вельмі важна на такой маштабнай і вядомай пляцоўцы, як ВДНГ, прадставіць Магілёўскую вобласць. Сёння тут з намі 17 прадпрыемстваў прамысловасці вобласці розных сфер: машынабудавання, хімічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, а таксама сферы вытворчасці прадуктаў харчавання — усе тыя напрамкі, якія з’яўляюцца брэндамі Рэспублікі Беларусь і экспартаарыентаванымі прадпрыемствамі», — расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

«Акрамя таго, мы прывезлі суб’екты, якія па сутнасці з’яўляюцца нашымі інструментамі па прасоўванні экспартнага інвестыцыйнага патэнцыялу на рынак Расіі. Перш за ўсё гэта Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця, якое па прынцыпе аднаго акна працуе па прыцягненні інвестараў і суправаджэнні інвестыцыйных праектаў на ўсіх стадыях іх рэалізацыі, свабодная эканамічная зона "Магілёў", Магілёўскае аддзяленне Гандлёва-прамысловай палаты — правадыр экспартных пазіцый і злучнае звяно бізнесу Магілёўскай вобласці з бізнесам Расіі і іншых краін», — адзначыў Руслан Страхар.

Паводле яго слоў, на прэзентацыю былі запрошаны прадстаўнікі  не толькі рэгіёнаў-партнёраў Расійскай Федэрацыі, але і краін далёкай дугі: прысутнічалі госці з афрыканскіх і азіяцкіх краін.

Падчас мерапрыемства адбыліся прэзентацыі прадпрыемстваў «Магілёўліфтмаш», «Красный пищевик» , СЭЗ «Магілёў» . Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця правяло роўд-шоу інвестыцыйных праектаў вобласці. Была арганізавана таксама дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Акрамя таго, былі арганізаваны перамовы прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці з патэнцыяльнымі партнёрамі.

Прэв’ю: ВДНГ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.