Вы тут

Лукашэнка расказаў, што напярэдадні па запрашэнні Пуціна сустрэўся з членамі Савета бяспекі Расіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні па запрашэнні Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сустрэўся з членамі Савета бяспекі Расіі. Пра гэта ён заявіў журналістам у Крамлі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмеркаваў розныя пытанні з асобнымі членамі Савета Бяспекі.

«Учора быў Савет Бяспекі. Уладзімір Уладзіміравіч запрасіў мяне на Савет Бяспекі, я змог перагаварыць з усімі членамі Савета бяспекі Расіі па тых ці іншых пытаннях. З міністрам абароны, дырэктарам ФСБ, знешняй выведкі. І Сяргей Лаўроў быў, міністр замежных спраў. І з кіраўнікамі парламента ў добрых адносінах. Таму я мог абмеркаваць пытанні, якія нам трэба. Ну і проста пагаварыць. Гэта вельмі важна ў дыпламатычных адносінах», — расказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзяліўся падрабязнасцямі перагавораў на вышэйшым узроўні гэтымі днямі ў Маскве. «У нас заўсёды з Прэзідэнтам Расіі атмасфера на перамовах вельмі сур’ёзная, салідная. Мы падзялілі нашы перамовы на дзве часткі. На сённяшнюю-афіцыйную частку, каб падзякаваць людзям (гаворка пра касманаўтаў дзвюх краін. — Заўв. БелТА), павіншаваць нашы народы з Днём касманаўтыкі, яшчэ раз адзначыць, што мы разам будзем асвойваць космас і працаваць. Мы будзем не лішнімі ў касмічнай праграме вось гэтай Расійскай імперыі ў касмічных адносінах, — сказаў прэзідэнт. — Мы вельмі рады, задаволеныя, што мы будзем развіваць гэты высокатэхналагічны спектр нашай эканомікі. Нашы людзі будуць працаваць і працуюць разам з расейцамі. Гэта добра. Гэта сённяшні момант».

Што тычыцца перагавораў з Уладзімірам Пуціным напярэдадні ў Крамлі, Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Прэзідэнты доўга не абмяркоўвалі эканамічныя праблемы. Дамовіліся, што 15 красавіка сустрэнуцца прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі і прымуць неабходныя рашэнні па наяўных трох-чатырох пытаннях у эканоміцы. «Каб рухацца далей па імпартазамяшчэнні, па руху да роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання і людзей. Прэм’ер-міністры гэта абмяркуюць у дэталях. Таму мы асабліва не паглыбляліся ў гэтыя пытанні», — адзначыў ён.

Абмяркоўвалі Прэзідэнты і тэматыку бяспекі. «Гэта для нас найважнейшае пытанне. І не думайце, што мы ўвесь час прысвяцілі Украіне для нас там абсалютна зразумелы працэс, які адбываецца. У СМІ, асабліва ў Расіі, абсалютна правільна ацэньваюць сітуацыю ва Украіне – усё, што там адбываецца. Там не толькі снарадаў — людзей не хапае. Таму рэйтынг (прэзідэнта Украіны Зяленскага. — Заўв. БелТА) з 98% упаў не то да 14%, не то 30%. Падзенне вельмі сур’ёзнае», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.