Вы тут

МНС і АСВОД атрымаюць сродкі на выдаткі, звязаныя са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі


Урад выдзеліў сродкі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і АСВОД на выдаткі, звязаныя са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2024 года № 272, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


МНС атрымае Br900 тыс. з рэспубліканскага бюджэту для набыцця лодак, лодочных матораў і прычэпаў, цеплавізійных прыбораў і пошукавых вымяральнікаў-сігналізатараў.

АСВОД выдзелілі Br771 500 на куплю суднаў на паветранай падушцы альбо аэраладак, прычэпаў (лафетаў) для транспарціроўкі гэтых суднаў альбо аэраладак, а таксама для набыцця лодак, лодачных матораў і прычэпаў.

За выдзяленне сродкаў адказнае Міністэрства фінансаў.

Дакумент набывае моц з дня яго прыняцця.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.