Вы тут

За вясновы перыяд у Мінскай вобласці плануюць аднавіць 4,4 тыс. га лесу


У ходзе рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!» у Мінскай вобласці яе ўдзельнікамі створана каля 1,5 тыс. га лясных культур, высаджана больш за 6 млн саджанцаў хвойных і лісцяных дрэў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ДВЛГА Мінскай вобласці.


Фота: БелТА

«Сёлета грамадзяне праяўляюць небывалую актыўнасць у акцыі "Аднавім лясы разам!". Папрацаваць на лясную дзялянку прыязджаюць працоўныя калектывы, моладзь, школьнікі, асабліва навучэнцы сельскіх устаноў адукацыі і іх педагогі. Практычна штодня ў нас працуюць студэнты БДТУ, якія аказваюць неацэнную дапамогу лясной гаспадарцы. Усяго за час правядзення акцыі ў лясніцтвах вобласці на пасадцы лесу папрацавала больш за 4 тыс.чалавек. А самымі папулярнымі сталі Мінскі, Смалявіцкі, Валожынскі і Лагойскі лясгасы, у якія кожны дзень прыязджае ад 50 да 200 удзельнікаў акцыі», – распавёў галоўны ляснічы Сяргей Ніжнік.

Як ён адзначыў, высаджваюць на дзялянках асноўныя лесаўтваральныя пароды – сасну і елку, дуб, ясень, клён і бярозу.

З пачатку спрыяльнага для лесапасадкі сезона ў лясгасах Мінскай вобласці створана 3,7 тыс. га лясных культур, у тым ліку ў ходзе рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!» — 1,5 тыс. га. Усяго за вясновы перыяд у Мінскай вобласці плануюць аднавіць 4,4 тыс. га лесу.

«Акцэнт робім на ветравальна-бураломныя лесасекі, участкі пасля суцэльных санітарных высечак, дзе адбылося ўсыханне дрэў, лесасекі пасля высечак галоўнага карыстання з мэтай іх хутчэйшага аднаўлення. Таксама адзначу, што паездка ў лес — гэта не толькі добрая справа для прыроды, але і добрае баўленне часу на свежым паветры. Тым больш, што мы таксама стараемся стварыць пазітыўны настрой для ўдзельнікаў акцыі, частуючы іх не толькі гарбатай і свежым бярозавым сокам», — адзначыў Сяргей Ніжнік.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.