Вы тут

У Кітаі запушчана нацыянальная суперкамп’ютарная інтэрнет-платформа


У горадзе Цяньцзінь (Паўночны Кітай) адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная ўводу ў эксплуатацыю нацыянальнай суперкамп’ютарнай інтэрнет-платформы, перадае «Сіньхуа».


Платформа будзе садзейнічаць змякчэнню супярэчнасцяў паміж попытам і прапановай у галіне вылічальных магутнасцяў, а таксама аказваць падтрымку развіццю лічбавай эканомікі і будаўніцтву лічбавага Кітая. «Платформа будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект для садзейнічання інавацыйнай дзейнасці ў сферы апаратнага забеспячэння, алгарытмаў, дадаткаў і сістэм у вылічальнай вобласці», — падкрэсліў Цянь Дэпэй, акадэмік Акадэміі навук Кітая і кіраўнік экспертнай групы па распрацоўцы гэтай платформы.

Больш за 200 пастаўшчыкоў паслуг, якія прапануюць дадаткі, даныя і вылічальныя мадэлі, далучыліся да гэтай платформы, прадаставіўшы больш за 3200 відаў прадукцыі, якія ахопліваюць такія сферы перадавых лічбавых інавацый, як навуковыя вылічэнні, прамысловае мадэляванне і навучанне мадэлям штучнага інтэлекту.

Будаўніцтва нацыянальнай суперкамп’ютарнай інтэрнет-платформы пачалося ў красавіку 2023 года, паведамілі ў Міністэрстве навукі і тэхналогій КНР.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.