Вы тут

Як стрэс крадзе прыгажосць?


Як стрэс уплывае на знешнасць: на выгляд скуры, на хуткасць яе старэння? Любыя непрыемныя перажыванні руйнуюць клеткі скуры, паскараюць працэс старэння і пагаршаюць забеспячэнне тканін пажыўнымі рэчывамі і кіслародам. Ад негатыўных думак павялічваецца колькасць мімічных маршчын, з’яўляюцца зморшчыны на пераноссі, у кутках вуснаў, на лбе, а павекі пакрываюцца суцэльнай сетачкай. Варта заўважыць, што тонкая і адчувальная скура імгненна рэагуе на стрэсавыя сітуацыі.


Залішнія гармоны стрэсу таксама змяняюць баланс вашай скуры, прымушаючы яе выдзяляць занадта шмат скурнага тлушчу, што прыводзіць да з’яўлення вугроў. Хранічнае запаленне, звязанае са стрэсам, таксама можа прывесці да экзэмы і псарыязу.

Гармоны стрэсу стымулююць выпрацоўку ферментаў, якія разбураюць гіалуронавую кіслату, калаген і эласцін. Эпідэрміс становіцца менш эластычным і ўстойлівым да пашкоджанняў. Па сутнасці, стрэс «забірае» са скуры самыя каштоўныя кампаненты — і як вынік, з’яўляюцца друзласць, «плыве» авал твару.

У выніку спазму сасудаў, які таксама можа быць выкліканы стрэсам, парушаецца кровазварот у скуры. Зніжаецца мясцовы імунітэт, можа парушацца фізічная цэласнасць. Вось ўваходныя вароты для рознага роду інфекцый.

Павялічваецца і адчувальнасць скуры. Паколькі нервовая сістэма на ўзводзе, скура атрымлівае менш пажыўных рэчываў, з-за чаго яе адценне становіцца больш бледным, нібы хворым.

Пастаяннае цягліцавае напружанне пры стрэсе можа парушаць гідратацыю скуры і арганізма ў цэлым, падвышаную пігментацыю скуры, сівыя валасы або іх празмернае выпадзенне. Гармоны стрэсу могуць блакаваць рост валасянога фалікула, прымушаюць яго слабець, прыводзячы да выпадзення.

Хранічны стрэс робіць маршчыны больш прыкметнымі, робячы вашу скуру цьмянай, сухой і стомленай.

Захворванні дэрмы, звязаныя са стрэсам:

  • Вугры. Гарманальныя фактары маюць вялікае значэнне ў з’яўленні вугроў. Тым не менш дэрматолагі наўпрост звязваюць уплыў стрэсу і праблемы са скурай.
  • Дэрматыт. Гэта запаленне скуры часта ўзнікае пры стрэсе, выклікаючы сухасць, рэактыўнасць скуры і экзэму на любым участку цела. Яно можа быць себарэйнага або атапічнага тыпу.
  • Псарыяз. Гэта хранічнае захворванне скуры, якое звычайна выклікае высыпанні. Як правіла, з’яўляюцца ў стрэсавых сітуацыях.
  • Раздражненне. У гэтым выпадку стрэс прымушае чалавека чухаць скуру, выклікаючы сверб і чырвоныя драпіны. З-за драпін могуць узнікнуць больш сур’ёзныя раны.
  • Віціліга. Гэта аутаіммуннае захворванне. Яно выяўляюцца ў выглядзе плям, якія не маюць пігмента. Хоць яны маюць генетычны кампанент, стрэс спрыяе іх развіццю.
  • Разацэа. Яна носіць хранічны характар і шкодзіць твар, мае стадыі паляпшэння і пагаршэння. Эмацыйны фактар і, у прыватнасці, стрэс пагаршае з’яўленне гэтых высыпанняў, якія выклікаюць пачырваненне твару, з’яўленне так званых акне.

Як аднавіць скуру пасля стрэсу?

Увільгатняйце скуру. Абязводжванне — адна з самых разбуральных праблем скуры, звязаных са стрэсам. Гэта адбываецца таму, што стрэс павялічвае выпрацоўку гармона картызолу. Наша цела інтэрпрэтуе гэта
як атаку і вымушана абараняцца, расходуючы запасы гіялуронавай кіслаты і калагена ў арганізме. А менавіта яны з’яўляюцца рэчывамі, адказнымі за ўтрыманне вільгаці і наданне пругкасці. Таму выкарыстоўвайце крэм або гель для аднаўлення ўзроўню вільгаці ў скуры кожны дзень.

Выкарыстоўвайце сонцаахоўны крэм. У любую пару года і пры любых умовах надвор’я мы атрымліваем ультрафіялет. Сонца спальвае, перасушвае скуру і спрыяе заўчаснаму старэнню. Таму, нават калі на двары не ліпень, мы павінны выкарыстоўваць фактар аховы, — SPF 20 ці 30+.

Раюіце масаж (дакрананні змяншаюць стрэсавую рэакцыю, а калі гэта дакрананні адмыслоўцы — эфект узрастае ў разы). Эфект і прыемнасць ад масажа можна павялічыць з дапамогай алею лаванды, мяты і іншых (памятаем, што іх можна ўжываць толькі пры адсутнасці алергіі і гіперадчувальнасці да эфірных алеяў).

Кантактуйце з прыродай: доўгія прагулкі, падарожжы. Калі ў вашым рытме жыцця выбрацца кудысьці надоўга не атрымліваецца, нават 15 хвілін у парку пад дрэвам у абедзенны перапынак прынясуць палёгку.

Займіцеся спортам. Умераныя фізічныя нагрузкі ў тым рэжыме і якасці, у якім яны прыносяць задавальненне.

Выкарыстоўвайце касметычныя сродкі: сыроваткі, дзённыя і начныя крэмы, якія ўвільгатняюць, і пажыўныя маскі, а таксама пілінгі. 

Яшчэ некалькі кароткіх парад для паляпшэнне стану скуры:

  • Старайцеся харчавацца правільна.
  • Не чапайце твар рукамі на працягу дня.
  • Прыбярыце валасы з твару.
  • Не перасушвайце скуру.
  • З асцярожнасцю карыстайцеся скрабамі.
  • Выкарыстоўвайце губку для мыцця.
  • Выкарыстоўвайце кубік лёду для танізавання.

Прадукты, карысныя для скуры:

  • Мяса.
  • Рыба і морапрадукты.
  • Ягады.
  • Уся жоўтая і чырвоная гародніна, хурма, салодкая бульба, салодкі перац, — напрыклад, — багаты бэта-каратынам, караціноідам (гэта значыць папярэднікам) вітаміна А, вядомага ахоўнымі і аднаўляльным ўласцівасцямі для скуры. Морква — незаменная крыніца абалоніны і мінеральных соляў — пажадана есці свежую, з даданнем аліўкавага алею, або ў выглядзе соку… У яблыках, абрыкосах, ківі змяшчаюцца вітаміны Е, Ц, А і мінералы. 

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.