Вы тут

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне са шматдзетнай сям’ёй аленяводаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Крамлі пагаварылі праз тэлефон са шматдзетнай сям’ёй аленяводаў, паведамляе БелТА.


Фота: Прэс-служба Прэзідэнта Расіі

Шматдзетная сям’я Пяк – нашчадкавыя аленяводы, якія жывуць у тундры на Ямале. Енкся і Зоя Пяк адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, прэзідэнты павіншавалі іх з залатым вяселлем.

«У нас тут госці. Першая жанчына-касманаўт Беларусі, Прэзідэнт Беларусі, бо сёння свята – 12 красавіка, Дзень касманаўтыкі. Мы вас усе разам Віншуем з юбілеем вяселля. І ўсю вашу сям’ю вялікую. Жадаем вам усяго самага добрага, поспехаў. Спадзяюся, што мы з вамі яшчэ ўбачымся. Ведаю, што адзін з вашых унукаў хоча паглядзець на старт касмічнага карабля. Абавязкова арганізуем паездку вашага ўнука», — паабяцаў Уладзімір Пуцін, перадаўшы слова кіраўніку беларускай дзяржавы.

«Я таксама далучаюся да віншаваньня прэзыдэнта Расіі. Залатое вяселле – рэдка бывае такое, бо гэта 50 гадоў разам. Добры выпадак. Мне Уладзімір Уладзіміравіч у дэталях распавёў аб вашай сустрэчы на ВДНГ», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Прэс-служба Прэзідэнта Расіі

Ён таксама выказаў упэўненасць, што касманаўты запросяць іх сям’ю ўбачыць найпрыгажэйшую з’яву — старт касмічнага карабля.

«Я дзякую Уладзіміру Пуціну за запрашэнне да гэтай размовы. Для мяне вельмі сімвалічна і важна пагаварыць з людзьмі, якія знаходзяцца далёка-далёка і займаюцца гэтай добрай і светлай справай — разводзяць аленяў. Шчасця вам! І дай бог, каб у вас, вашых дзяцей было здароўе. Каб вы жылі, і асабліва вашы дзеткі, унукі, і не адчувалі праблем. І абавязкова былі аленяводамі. Рэдкая прафесія. Дзякуй вам вялікі. Поспехаў і шчасця», — дадаў беларускі лідар.

З юбілеем вяселля сям’ю аленяводаў павіншавалі і касманаўты. Марына Васілеўская пажадала ім здароўя і ўсяго найлепшага.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.