Вы тут

Рабочы сельгаспрадпрыемства ў Бярозаўскім раёне пацярпеў з-за халатнасці начальніка. Справа ў судзе


Пракуратура Бярозаўскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 54-гадовага начальніка фермы ў незахаванні правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Ён дапусціў да працы на няспраўным мотаблоку падначаленага, які ў выніку аварыі атрымаў траўмы, паведамляе БелТА са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці.


Згодна з матэрыяламі справы, начальнік фермы аднаго з аграрных прадпрыемстваў Бярозаўскага раёна ў верасні 2023 года дапусціў да эксплуатацыі мотаблок з няспраўнасцямі тармазной сістэмы. Арганізуючы працу па падачы корму, ён даў указанне жывёлаводу везці груз на мотаблоку на ферму, дзе той урэзаўся ў трактар. Пры сутыкненні мужчына па неасцярожнасці атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Начальнік фермы не забяспечыў асабісты кантроль за правільнасцю, парадкам і паслядоўнасцю выканання работ па рамонце тэхнікі і выкананнем патрабаванняў аб ахове працы і профільных інструкцый.

Пасля вывучэння крымінальнай справы ў пракуратуры Бярозаўскага раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Злачынныя дзеянні начальніка фермы былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 306 Крымінальнага кодэкса. Раней абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання пракурор пакінуў ранейшай-падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Пракуратура Бярозаўскага раёна з прычыны факту траўміравання рабочага правяла на прадпрыемстве праверку выканання заканадаўства аб захаванні тэхнікі бяспекі – унесена прадстаўленне аб ліквідацыі выкрытых парушэнняў.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.