Вы тут

Кіраўнік Башкартастана распарадзіўся пашырыць прысутнасць беларускіх вытворцаў у Рэспубліцы


Кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў распарадзіўся пашырыць прысутнасць беларускіх вытворцаў у гэтым расійскім рэгіёне. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу пасольства Беларусі ў Расіі.


Фота: Пасольства Беларусі ў Расіі

Радый Хабіраў на выставе «Добраўпарадкаванне. Інжынерныя сістэмы» азнаёміўся з прадукцыяй Мінскага аўтамабільнага завода і холдынгу «Амкадор».

«У экспазіцыі прадстаўлены камбінаваная дарожная машына, вакуумная падметальна-ўборачная машына, смеццявозы з задняй загрузкай розных мадыфікацый, пагрузчык універсальны, экскаватар-пагрузчык і пагрузчык універсальны з бартавым паваротам — усе беларускай вытворчасці», — распавялі ў дыпмісіі.

Прадукцыю беларускіх прамысловых флагманаў удзельнікам выставы прадставілі кіраўнікі афіцыйных дылераў – ТАА «Уралмаш» і ТАА «Амкадор-Уфа».

«Прама на выставе Радый Хабіраў даў даручэнні кіраўніцтву Уфы аб пашырэнні прысутнасці беларускіх вытворцаў у Башкартастане і будаўніцтве сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні машын МАЗ», — адзначылі ў прэс-службе пасольства.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.