Вы тут

Наталля Качанава:«Мы заўсёды з гонарам і годнасцю адстойвалі інтарэсы народа. І будзем рабіць гэта і надалей»


«Дазвольце мне ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі павіншаваць членаў Савета Рэспублікі з абраннем і прызначэннем, пажадаць паспяховай і плённай працы на карысць беларускага народа. Упэўнены, што ваш жыццёвы і прафесійны вопыт, шчырае жаданне быць карысным роднай краіне будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю, забеспячэнню правоў і свабод грамадзян», — адкрыў пасяджэнне першай сесіі восьмага склікання Савета Рэспублікі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.


Удзел у рабоце сесіі таксама прынялі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч, іншыя службовыя асобы, старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

«Мы павінны эфектыўна і хутка рэагаваць на змены ў грамадстве і свеце»

Першае пытанне на парадку дня — выбранне Старшыні Савета Рэспублікі. На галасаванне была прапанавана адна кандыдатура — Наталлі Качанавай. Падчас унясення прапаноў па кандыдатуры спікера член Савета Рэспублікі Міхаіл Русы ахарактарызаваў Наталлю Качанаву як чалавека справы. «Узначаліўшы Савет Рэспублікі, яна ўзняла на новы высокі ўзровень значнасць верхняй палаты парламента. Па ўзроўні эфектыўнасці прыняцця рашэнняў, па ўдзеле членаў Савета Рэспублікі ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады ў вырашэнні надзённых пытанняў. За кароткі час ёй таксама ўдалося ўзняць на новы ўзровень жаночы рух у Беларусі, работу з моладдзю. Я ўпэўнены, што Наталля Іванаўна забяспечыць выкананне тых патрабаванняў, якія перад намі будуць пастаўлены Прэзідэнтам і народам», — сказаў ён.

Наталля Качанава ў сваю чаргу, запэўніла сенатараў, што прыкладзе ўсе сілы, веды і досвед для таго, каб гэтая работа была эфектыўнай і ішла на карысць нашага народа і нашай краіны.

Сенатары аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Наталлі Качанавай. Па выніках тайнага галасавання яна была выбрана Старшынёй Савета Рэспублікі восьмага склікання. Наталля Качанава ў сваім выступленні падзякавала ўсім парламентарыям за аказаны давер і падтрымку. І адразу вызначыла некалькі прыярытэтных напрамкаў, па якіх будуць працаваць сенатары. «Перш за ўсё, вядома, гэта заканатворчая дзейнасць. Прэзідэнт некалі нам дакладна сказаў, што законы павінны ўлічваць рэаліі жыцця, а праўкі, якія ў іх уносяцца, павінны быць старанна прааналізаваны і пралічаны. Зыходзячы з гэтых пасылаў кіраўніка дзяржавы і была выбудавана наша работа, і я ўпэўнена, што гэтага падыходу неабходна прадаўжаць прытрымлівацца. Вядома, у нас ёсць штогадовы план, у адпаведнасці з якім мы працуем, але жыццё ўносіць свае карэктывы, і мы павінны эфектыўна і вельмі хутка рэагаваць на змены ў грамадстве і свеце», — сказала яна. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што папярэдняе скліканне актыўна працавала над прывядзеннем заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Тая база, якая напрацавана нашымі парламентарыямі, магутная, — адзначыла Наталля Качанава. — І нам трэба прадоўжыць гэтую работу, якая будзе накіравана на паляпшэнне якасці жыцця людзей. Мы заўсёды з гонарам і годнасцю адстойвалі інтарэсы народа. Мы павінны рабіць гэта і надалей, таму што абраныя члены Савета Рэспублікі — гэта сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, якія зрабілі ўсё для таго, каб у Беларусі панаваў мір і спакой".

У размове з журналістамі Наталля Качанава расказала, якія планы акрэслілі члены Савета Рэспублікі восьмага склікання: «Мэты ў нашай рабоце застаюцца такімі ж, як і ў папярэднім скліканні, — гэта задачы, вызначаныя Усебеларускім народным сходам, пасланнямі Прэзідэнта да народа і парламента. Канешне, гэта заканатворчая дзейнасць, работа з дэпутацкім корпусам усіх узроўняў і работа з людзьмі, якую я б паставіла на першае месца. Чым больш мы будзем сустракацца з людзьмі, праводзіць прыёмы, сустрэчы ў працоўных калектывах, тым больш будзем разумець, наколькі актуальныя папраўкі, якія мы ўносім у дзейныя законы. Вялікую ўвагу сенатары будуць удзяляць міжнароднаму супрацоўніцтву. На сёння створана ўжо 78 груп сяброўства і міжпарламенцкіх камісій. «У нас шмат сяброў і партнёраў, але мы павінны пашыраць сваё ўзаемадзеянне для таго, каб даносіць праўду пра тыя падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне, і пра тое, чым жыве Беларусь. Нам ёсць чым ганарыцца, у нас выдатная суверэнная дзяржава, у цэнтры якой людзі з іх патрэбамі і жаданнямі. Таму поле дзейнасці для нашай работы вялізнае», — адзначыла Наталля Качанава.

«Голас парламентарыяў павінен быць гучней»

Тайным галасаваннем быў абраны і намеснік Старшыні Савета Рэспублікі. Ім стаў Сяргей Хаменка, які да гэтага займаў пасаду міністра юстыцыі. «Гэта найсур’ёзнейшая ступень адказнасці і неабходнасць апраўдаць той давер, які ёсць на сёння. Адным з асноўных прынцыпаў, якім я кіраваўся ў дзейнасці як кіраўніцкай, як гаспадарчай — гэта арганізацыя ўзаемадзеяння з усімі органамі і безумоўнае выкананне тых рашэннях, якія прыняты кіраўніком дзяржавы, Саветам Міністраў. У сваёй будучай дзейнасці сенатара буду кіравацца гэтымі ж прынцыпамі», — запэўніў Сяргей Хаменка.

Пасля пасяджэння сесіі намеснік старшыні Савета Рэспублікі ў размове з журналістамі падкрэсліў, што сёння голас парламентарыяў павінен гучаць на ўсіх пляцоўках. «І наш голас павінен быць чутны як у дружалюбных дзяржавах, так і ў недружалюбных. Бо праўда ўсё роўна пераможа. А беларуская зямля характарызуецца адным прынцыпам — праўдай», — сказаў ён. Як прыклад Сяргей Хаменка прывёў сумесную дзейнасць Генеральнай пракуратуры і Дэпартамента па архівах Міністэрства юстыцыі ў расследаванні крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. «Гэта трэба ў абавязковым парадку даносіць да тых, хто спрабуе вучыць нас, перапісвае гісторыю, хто расказвае, як правільна сябе паводзіць. Няхай яны паглядзяць кадры фота-, відэа- і кінахронікі, пачытаюць паказанні сведак аб тым, што адбывалася падчас акупацыі нашай краіны, даведаюцца пра гераізм, з аднаго боку, і зверствы — з другога. Але гераізм быў беларускі, а зверствы — еўрапейскія. Усё гэта павінна гучаць і з парламенцкай трыбуны. Мы павінны казаць пра развіццё Беларусі. Некаторыя кажуць, што ў Беларусі ў крамах пуста, дарогі кепскія, сацыяльнай скіраванасці няма. Прыязджаюць да нас, здзіўляюцца, што ўсё гэта ёсць з клопатам аб чалавеку, і пачынаюць зайздросціць. Таму дзеянні парламентарыяў павінны быць накіраваны на давядзенне ісціны да ўсіх», — перакананы Сяргей Хаменка.

«Сёння няма „не нашых“ пытанняў»

Члены Савета Рэспублікі таксама абралі старшынь пастаянных камісій. 

Міхаіл Русы выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. У склад гэтай камісіі ўвайшлі Гарык Барсамян, Ігар Брылевіч, Аляксей Васільеў, Андрэй Жамойда, Аляксандр Каркатадзэ, Ксенія Панцюхова, Ірына Петрусевіч, Людміла Сапега, Ігар Сяргееў, Іна Талкачова.

Уладзіслаў Татарыновіч выбраны старшынёй Пастаяннай па эканоміцы, бюджэце і фінансах. У складзе гэтай камісіі будуць працаваць Віктар Ананіч, Валянцін Байко, Эдуард Гаўрылковіч, Ілья Ікан, Ірына Ляўковіч, Аляксандр Новікаў, Павел Ашурык, Андрэй Сідараў, Алена Стальбоўская, Алена Фурс.

Ігар Луцкі — старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Задачы, пастаўленыя перад гэтай камісіяй, яму будуць дапамагаць вырашаць Ірына Абельская, Дзмітрый Баскаў, Наталля Глінская, Ігар Жук, Алена Жураўлёва, Таццяна Ігнацюк, Марына Ільіна, Віктар Кандратовіч, Тамара Красоўская, Глеб Лапіцкі, Андрэй Янушка. «Наша задача — гэта перш за ўсё захаванне чалавечага патэнцыялу, чалавечага капіталу. Уся нарматворчасць павінна быць накіравана менавіта на гэта: дэмаграфія, захаванне сям’і, шлюбу, пытанні грамадскіх адносін, ахова здароўя. Кіраўнік дзяржавы ставіць канкрэтныя задачы па гэтых галінах. Наша задача як членаў Савета Рэспублікі — строга выбудоўваць заканадаўства ў гэтай сферы. Яно павінна быць выключна на карысць простаму чалавеку, павінна вырашаць яго пытанні і праблемы. Артыкул нумар адзін нашай Канстытуцыі гаворыць аб тым, што мы сацыяльная дзяржава. І задача нашай Пастаяннай камісіі — адстойваць інтарэсы простага чалавека на ўзроўні заканатворчасці», — падкрэсліў Ігар Луцкі ў размове з журналістамі.

Леанід Заяц узначаліў Пастаянную камісію па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. У склад гэтай камісіі ўвайшлі Аляксандр Багель, Юрый Васільцоў, Дзмітрый Захарчук, Кацярына Зенкевіч, Алег Іваноў, Аляксандр Максімчук, Наталля Маркавіч, Аляксандр Пішч, Барыс Ціхаміраў, Наталля Якубіцкая.

Сяргей Сівец выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Разам з імі будуць працаваць Валерый Гайдукевіч, Аляксандр Гарошкін, Дзмітрый Жук, Аляксандр Карпіцкі, Андрэй Крываносаў, Аляксей Кушнарэнка, Аляксандр Лук’янаў, Сяргей Мялешкін, Алег Румо, Канстанцін Сіроцін, Ала Смаляк.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заклікала сенатараў да актыўнай работы. Яна запэўніла, што ўсе навелы, ініцыятывы не застануцца без разгляду. «Таму, што наша работа — гэта наша жыццё. Іншага няма. Калі вы ў сябе ў рэгіёне бачыце — гандаль, ахова здароўя, адукацыя, культура — ёсць праблемы, значыць іх трэба вырашаць. Значыць, трэба выносіць сюды нам, будзем сустракацца на пасяджэннях Экспертнага савета, на нашых пасяджэннях», — сказала яна.

Спікер зрабіла акцэнт на тым, што сёння вельмі важна быць патрыётам сваёй краіны, любіць тую справу, якой займаешся, і разумець, што ад кожнага з нас залежыць будучыня краіны: «Няма такога, як раней думалі: няхай яны вырашаюць. Цяпер гэтага няма. Час іншы. Мы разумеем, што ад кожнага з нас, ад кожнага нашага дзеяння залежыць будучыня нашай краіны. І таму я шчыра спадзяюся, што наша работа складзецца паспяхова».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.