Вы тут

Васілеўская: Каб зняць Беларусь з МКС, было літаральна адна-дзве хвіліны


Касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская на тэлеканале «Беларусь 1» расказала, як вялася здымка зямной паверхні з Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляе БелТА.


«На станцыі знаходзіцца вельмі шмат разнастайнай фота- і відэаапаратуры. У радыёграме пішуць, якім апаратам я павінна скарыстацца. Павінны быць пэўныя настройкі, нас гэтаму навучалі», — сказала Марына Васілеўская.

«У пэўны час мы, напрыклад, пралятаем Рэспубліку Беларусь. Там літаральна адна-дзве хвіліны, якія дазваляюць зрабіць фота ці правесці відэаздымку зямной паверхні», — растлумачыла касманаўт.

Марына Васілеўская дадала, што пры здымцы прыйшлося сутыкнуцца з вялікай воблачнасцю. «Але Белавежскую пушчу я, вядома ж, бачыла і фатаграфавала. Я спадзяюся, што атрымаюцца яшчэ здымкі добрыя», — адзначыла яна.

Адказваючы на пытанне, ці можна было ўзяць з сабой тэлефон, Марына Васілеўская сказала, што гэтага нельга было зрабіць. Акрамя таго, у тэлефоне не было патрэбы.

«Там ты ім не зможаш карыстацца ў плане інтэрнета. А фота і відэа можна зняць на добрую і вельмі якасную апаратуру», — падкрэсліла касманаўт.

Прэв’ю: скрыншот «Беларусь 1»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.