Вы тут

Парывісты вецер і да +22°С чакаецца ў Беларусі 14 красавіка


У многіх раёнах Беларусі раніцай і днём 14 красавіка чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні і заходні ўмераны, раніцай і днём у многіх раёнах — моцны парывісты.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ў межах 5-11 градусаў вышэй за нуль. Днём прагназуецца ад 13 градусаў па паўночным захадзе да 22 градусаў цяпла па поўдні.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.