Вы тут

МАЗ гатовы пачаць пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва з Нікарагуа


МАЗ гатовы да пашырэння гандлёвага супрацоўніцтва з Нікарагуа. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.


Фота: МАЗ

У час афіцыйнага візіту ў Нікарагуа прадстаўнікі дырэкцыі Мінскага аўтамабільнага завода правялі перагаворы з кіраўніцтвам Мінтранса і мэрыі горада Манагуа — сталіцы найбуйнейшай дзяржавы Цэнтральнай Амерыкі.

У 2023 годзе ў выніку міжурадавага пагаднення дзвюх краін была ажыццёўлена першая пастаўка ў Нікарагуа самазвалаў вытворчасці Мінскага аўтазавода: 9 адзінак МАЗ-5551 і 6 адзінак МАЗ-6501. Нікарагуанскі бок высока ацаніў адказны падыход, прадэманстраваны Мінскім аўтамабільным заводам у ходзе рэалізацыі гэтага праекта, і выказаў пажаданні да больш маштабнага разгортвання гандлёвага супрацоўніцтва.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш як 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.