Вы тут

«Мяшкоў Брэст» прыме СКА ў фінале гандбольнага чэмпіянату Беларусі


На гандбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд стартуюць медальныя серыі, паведамляе БелТА.


У першым паядынку за золата 32-га нацыянальнага першынства дзейны чэмпіён «Мяшкоў Брэст» прыме на сваёй арэне мінскі СКА. Брэстчане выдатна прайшлі дыстанцыю рэгулярнага сезона, атрымаўшы перамогі ва ўсіх 20 праведзеных сустрэчах, а потым былі яшчэ чатыры вікторыі ў плей-оф. Паўторная сустрэча залатой серыі пройдзе 20 красавіка ў Мінску, а 27 красавіка каманды зноў сустрэнуцца ў Брэсце.

У першым матчы за бронзавыя ўзнагароды гандбалісты «Кронана» згуляюць у Гродне са сталічным БДУФК-СКА. Медальныя серыі працягнуцца да трох перамог.

Брэстчане з’яўляюцца 15-разовымі чэмпіёнамі Беларусі, прычым апошнія 10 гадоў яны нязменна ўзнімаюцца на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару. Мінскія армейцы 10 разоў бралі золата, апошні раз гэта было ў 2002 годзе. Пяць разоў чэмпіёнскі тытул выйгравала мінскае «Дынама», адно золата ў актыве сталічнага «Аркатрона».

Першыя сустрэчы плэй-оф жаночага чэмпіянату краіны адбудуцца 24 красавіка: «Гараднічанка» (Гродна) — «Віцябчанка» (Віцебск), «Вікторыя-Бярэсце» (Брэст) — «Бярэзіна» (Бабруйск). Паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал пройдуць 28 красавіка. Пераможцы гэтых серый далучацца да дзвюх лепшых каманд рэгулярнага сезона «Гомелю» і «БНТУ-БелАЗу».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.