Вы тут

Беларуска Мачахіна стала трэцяй у марафоне на чэмпіянаце Расіі па лыжных гонках


У Апатытах Мурманскай вобласці РФ праходзіць чэмпіянат Расіі па лыжных гонках на марафонскіх дыстанцыях, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У суботу дзяўчыны вызначалі найлепшых у марафоне на 50 км класічным стылем. Удзел у гонцы прынялі 64 спартсменкі, у тым ліку тры беларускія лыжніцы. Наша Ганна Мачахіна пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 33 хвіліны і 42 секунды і фінішавала трэцяй. У барацьбе за серабро беларуска ўсяго 0,2 сек. саступіла Кацярыне Смірновай з Цюменскай вобласці. Перамогу ў гонцы атрымала прадстаўніца Рэспублікі Комі Дар’я Канева, якая абышла Мачахіну на чатыры секунды.

Топ-15 сёння замкнула наша Ганна Каралёва, яе сяброўка па камандзе Лізавета Пінчук размясцілася следам. У нядзелю праграму чэмпіянату Расіі па лыжных гонках закрые мужчынскі мас-старт на 70 км класічным стылем, які пройдзе ў Манчагорску. Галоўная частка спаборніцтваў у рамках нацыянальнага расійскага першынства праходзіла з 16 па 24 сакавіка ў Малінаўцы Архангельскай вобласці, тады беларускім спартсменам дабрацца да медалёў не ўдалося.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.