Вы тут

У турэцкай Анталлі сарвалася кабіна фунікулёра


Адзін чалавек загінуў і яшчэ некалькі пацярпелі ў выніку няшчаснага выпадку ў Анталлі, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал TRT.


Фота БелТА

Адна з кабін канатнай дарогі, размешчанай у раёне Каньяалты горада Анталлі, сарвалася і ўпала з 605-метровай вышыні. Што стала прычынай няшчаснага выпадку пакуль невядома. Праца фунікулёра спынена.

Мэр горада Мухіцін Боджэк у эфіры мясцовага тэлебачання пацвердзіў гібель аднаго чалавека і адзначыў, што на момант яго каментара ў 25 кабінах знаходзіліся 184 чалавекі. На дапамогу мясцовым ратавальнікам для эвакуацыі пасажыраў фунікулёра накіраваны верталёты з правінцый Айдын, Бурса і Балыкесір.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.