Вы тут

Сталічныя міліцыянеры заклалі алею ясеняў недалёка ад «Варот Мінска»


Сталічныя міліцыянеры заклалі алею, прысвечаную 80-годдзю з дня ўтварэння ГУУС Мінгарвыканкама. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе сталічнай міліцыі.


Фота pixabay.com

У пасадцы алеі прынялі ўдзел сталічныя міліцыянеры на чале з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Міхаілам Грыбам. Новая зялёная зона размясцілася недалёка ад «Варот Мінска» і будынка ГУУС.

Міліцыянерам правялі інструктаж і патлумачылі правілы пасадкі дрэў, пасля чаго кіраўнікі службаў і падраздзяленняў глаўка высадзілі ўздоўж пешаходнай дарожкі маладыя ясені.

Аб знакавай для мінскай міліцыі падзеі будзе нагадваць інфармацыйная таблічка.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.