Вы тут

Супрацоўнікі МНС выратавалі двух чалавек падчас пажару на прадпрыемстве ў Смаргоні


У Смаргоні на вытворчасці ламінату загарэлася масла, супрацоўнікі МНС выратавалі двух працоўных. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Фота pixabay.com/

Паводле інфармацыі выратавальнага ведамства, у 9.55 смаргонскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што на адным з прадпрыемстваў раённага цэнтра адбыўся пажар. Да месца выкліку былі накіраваны дзевяць аддзяленняў МНС, таму што вытворчасць аднесена да катэгорыі пажаранебяспечнага. У задымленым складзе работнікі МНС знайшлі двух рабочых прадпрыемства. Пры дапамозе спецыяльных сродкаў абароны органаў дыхання іх вывелі на чыстае паветра і перадалі ўрачам. Шпіталізацыя мужчынам не спатрэбілася.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі агонь. Пацярпелых людзей няма. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

 

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.