Вы тут

Пасюта: Дэлегатам УНС трэба будзе ўдзельнічаць у прыняцці важных рашэнняў і выкананні іх на месцах


Дэлегатам УНС трэба не толькі ўдзельнічаць у прыняцці важных для краіны рашэнняў, але і растлумачваць іх неабходнасць людзям, удзельнічаць у арганізацыі іх выканання на месцах. Такую думку выказала дэлегат Усебеларускага народнага сходу, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«Усебеларускі народны сход будзе працаваць у новым канстытуцыйным статусе, дэлегатам трэба будзе ўдзельнічаць у вырашэнні стратэгічных пытанняў для развіцця нашай краіны, для вызначэння курсу, па якім Беларусь будзе рухацца наперад, і гэта накладвае на нас асаблівую адказнасць, — сказала Алена Пасюта. — Самае важнае — захаванне мірнага жыцця, гарантаванне бяспекі і суверэнітэту нашай краіны. 

Як адзначыла Алена Пасюта, вельмі важна, каб усе справы — вялікія, для ўсёй краіны, і так званыя малыя справы для аднаго аграгарадка і нават для невялікай вёскі — выконваліся разам. Каб яны аб’ядноўвалі людзей, якія ўкладаюць у іх свае намаганні. Гэта цэментуе адзінства народа і ўлады. Наша дзяржава заўсёды жыве і дзейнічае па гэтым прынцыпе, і шмат у чым таму ўлада карыстаецца аўтарытэтам і падтрымкай людзей, што паказалі выбары, якія нядаўна прайшлі ў Савет Рэспублікі, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, у мясцовыя саветы. Гэты ж прынцып адзінства народа і ўлады ляжыць у аснове Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня абласнога Савета прывяла прыклад такога аб’яднання сіл і сродкаў на мясцовым узроўні. Гэта адкрыты абласны конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, які ўжо не першы год праходзіць на Гродзеншчыне. «Конкурс арганізуецца для таго, каб людзі на месцах маглі выказаць свае прапановы па добраўпарадкаванні аграгарадкоў і вёсак, двароў, сквераў, дзіцячых і спартыўных пляцовак, іншых грамадскіх месцаў у вёсцы і ў горадзе. І не толькі прапанаваць ідэю, але і прыняць актыўны ўдзел у яе рэалізацыі, — расказала Алена Пасюта. — У мінулым годзе пераможцамі сталі 14 праектаў, якія рэалізаваны пры дзяржаўнай падтрымцы з удзелам грамадзян. Комплекс для дзяцей і дарослых у Карэлічах, спартыўную пляцоўку ў Новадзевяткавіцкай СШ у Слонімскім раёне і іншыя патрэбныя людзям аб’екты. Сёлета найлепшымі прызнаны 6 праектаў раёна, універсальнай пляцоўкі са сцэнічным падстрэшкам на набярэжнай у Мастах, дзе сёлета адбудзецца абласны фестываль «Дажынкі-2024», добраўпарадкаванні сквера ў Свіслачы і іншыя прапанаваныя жыхарамі раёнаў ідэі».

Застаецца актуальнай тэма захавання і развіцця беларускай вёскі, стратэгія развіцця сельскіх тэрыторый, упэўнена старшыня аблсавета. Бліжэйшым часам дэпутаты мясцовых саветаў правядуць сустрэчы з вяскоўцамі, каб разам прадумаць, што трэба зрабіць, дзе навесці парадак на зямлі, якія правесці мерапрыемствы.

Задачай дэлегатаў будзе таксама данесці да людзей тую праграму, якую вызначыць УНС, лічыць Алена Пасюта. «Ад мясцовых саветаў Гродзенскай вобласці выбраны 38 дэлегатаў, гэта прафесіяналы, якія разумеюць свае задачы, добра ведаюць сваіх выбаршчыкаў, — адзначыла кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёну. — Яны ў пастаянным дыялогу з жыхарамі вобласці, маюць вялікі вопыт зносін з людзьмі і гатовы да таго, каб пераканаўча, граматна, сумленна тлумачыць ім сутнасць і важнасць прымаемых рашэнняў.

Асабліва важны ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу прадстаўнікоў маладога пакалення беларусаў, падкрэсліла Алена Пасюта. Пры абласным Савеце дэпутатаў дзейнічае Моладзевы парламент, і яго прадстаўнікі таксама будуць працаваць у складзе УНС. Менавіта праз моладзь будзе забяспечана пераемнасць, побач з вопытнымі калегамі яны змогуць пераймаць досвед і прасоўваць свае ідэі. «Рашэнні на будучыню трэба прымаць разам з моладдзю, таму ў нас нарадзілася ідэя фестывалю маладзёжных ініцыятыў, — падзялілася старшыня абласнога Савета. — Пераможцы таксама атрымаюць падтрымку ў рэалізацыі сваіх крэатыўных праектаў на карысць грамадства, змогуць напрацаваць вопыт у іх рэалізацыі, які будзе карысны пасля ім самім, рэгіёну і краіне».

«Рашэнні Усебеларускага народнага сходу будуць абавязковыя да выканання, — падкрэсліла дэлегат. — Мы разумеем вялікую адказнасць, якая ўскладаецца на кожнага, каму людзі даверылі прадстаўляць свае інтарэсы ў новай форме народаўладдзя. Гатовы працаваць сумленна, актыўна, дастойна на карысць дзяржавы і беларускага народа» .

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.