Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама Нгуен Фу Чонга з 80-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама Нгуен Фу Чонга з 80-годдзем, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Фота БелТА

«Вашы заслугі і дасягненні ў справе добрасумленнага служэння Айчыне атрымалі высокую ацэнку як у В’етнаме, так і далёка за яго межамі, у тым ліку ў Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае пашырэнне беларуска-в’етнамскіх сувязей у розных галінах дзяржаўнай і гаспадарчай дзейнасці здольна прынесці значную карысць абодвум краінам і народам.

«З цеплынёй успамінаю нашы перагаворы ў Мінску і Ханоі і разлічваю на сустрэчы ў будучым. Запрашаю Вас у любы час зноў наведаць гасцінную Беларусь», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нгуен Фу Чонгу добрага здароўя, бязмежнай энергіі, шчасця і новых прафесійных поспехаў. 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?