Вы тут

Лукашэнка падкрэсліў пастаянна ўзрастаючую ролю і значэнне войскаў СПА


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам — Днём войскаў СПА, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на ўсё большую ролю і значэнне войскаў СПА, іх аснашчэнне самай сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем. Гэтыя войскі дэманструюць выдатную палявую вывучку ў ходзе мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, канстатаваў Прэзідэнт. А галоўнымі якасцямі для воінаў СПА былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, гонар, доблесць і мужнасць, якія даюць магчымасць аператыўна і якасна вырашаць самыя складаныя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны.

«Перакананы, што вы і далей, прадаўжаючы слаўныя традыцыі ветэранаў і застаючыся ўзорам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, зробіце ўсё, каб над нашай краінай заўсёды было чыстае неба», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам войскаў СПА за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі. 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.