Вы тут

Міжнародны «Вясновы фестываль катоў» праходзіць у гандлёвым цэнтры Мінск Сіці Мол


Гэтымі днямі ў гандлёвым цэнтры Мінск Сіці Мол праходзіць Міжнародны фестываль катоў і кацянят «Вясновы фестываль катоў».


Гледачам, сярод якіх шмат дзяцей, арганізатары прадставілі больш за 100 катоў і кацянят 30 парод, у тым ліку рэдкія: Нарвежская лясная, Самалі, Бамбей, Егіпецкая Мау, Свяшчэнная Бірма, Рэгдолл, Амерыканская і Еўрапейская Бурмы, Курыльскі бобтэйл, Руская блакітная. З любімых і вядомых парод — Мэйн-куны, Сібірскія, Персідскія, Брытанскія кораткашэрсныя і даўгашэрсныя, Бенгальскія, Сфінксы, Скоціш фолды, Абісінскія.

Большасць удзельнікаў выставы — заводчыкі, для якіх удзел у фестывалі адначасова з’яўляецца магчымасцю атрымаць тытулы для сваіх грандыёзных прыгажуноў і прыгажунь. Бо дасведчаныя эксперты ацэньваюць катоў па знешнім выглядзе: бездакорнасці воўны, вачах, вушах, носе і падстрыжаных кіпціках, па уменні паводзіць сябе сярод шматлікіх гледачоў.У канцы кожнага выставачнага дня выбіраюцца і ўзнагароджваюцца лепшыя на думку экспертаў жывёлы.

Цяперашняя Міжнародная выстава кошак сабрала раскошных, знакамітых і тытулаваных жывёл з Беларусі і Расіі. Тут прадстаўлены каты і коткі, якія маюць тытул Чэмпіён свету, пераможцы сусветнага рэйтынгу сваіх парод сярод дарослых жывёл і кацянят, фіналісты Сусветных і кантынентальных выстаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.