Вы тут

«Белдзяржхарчпрам» і БНБК падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і двухбаковым супрацоўніцтве


Кіраўніцтва канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» і Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і двухбаковым супрацоўніцтве, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу канцэрна.


Фота «Белдзяржхарчпрама»

На мерапрыемстве канцэрн прадстаўляла першы намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама» Таццяна Шадзько, БНБК — дырэктар па вытворчасці Аляксандр Більдзюкевіч.

Мэтай мемарандума з’яўляецца пацвярджэнне гатоўнасці бакоў да развіцця доўгатэрміновага, эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па пытаннях пастаўкі і набыцця сыравінных рэсурсаў (пабочных прадуктаў вытворчасці) арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад канцэрна, у рамках рэалізацыі БНБК праекта «Глыбокая перапрацоўка збожжа поўнага цыкла».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?