Вы тут

Беларусь заклікала кансалідаваць намаганні для стабілізацыі становішча на Блізкім Усходзе


МЗС Беларусі выказаў глыбокую занепакоенасць эскалацыяй сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.


Фота БелТА

«Мы паслядоўна выступаем за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на Блізкім Усходзе палітыка-дыпламатычнымі сродкамі, — падкрэсліў ён. — Звяртаемся да ўсёй сусветнай супольнасці, міжнародных арганізацый прыняць меры і кансалідаваць намаганні для неадкладнай стабілізацыі становішча».

У МЗС звярнулі ўвагу, што ўсім грамадзянам Беларусі, якія плануюць паездкі ў рэгіён у сувязі з неадкладнай неабходнасцю, варта строга ўлічваць сітуацыю, якая складваецца, і адсочваць афіцыйныя паведамленні авіяцыйных уладаў адносна ўвядзення абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы шэрагу краін, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.