Вы тут

У Свіслацкім раёне мужчына арганізаваў вытворчасць самагону


Праваахоўнікі Гродзенскай вобласці заспелі самагоншчыка са Свіслацкага раёна падчас падрыхтоўкі напою, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


«Самагоншчыкам са Свіслацкага раёна аказаўся 54-гадовы жыхар Ваўкавыска, які ў вёсцы Яноўшчына суседняга раёна арганізаваў міні-вытворчасць. Супрацоўнікі Свіслацкага РАУС заспелі грамадзяніна непасрэдна падчас працэсу прыгатавання напітку», — адзначылі ва УУС.

У вытворцы спіртнога канфіскавана і знішчана 1182 літры самагоннай брагі, апарат канфіскаваны, праводзіцца далейшая праверка.

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.