Вы тут

Баскетбалісты «МІНСКА» з адной перамогай завяршылі сезон у Адзінай лізе ВТБ


Баскетбалісты «МІНСКА» завяршылі сезон Адзінай лігі ВТБ з адной перамогай, паведамляе БелТА.


Сёння ў сваім апошнім паядынку другога этапа рэгулярнага чэмпіянату мінчане прайгралі ў гасцях МБА з вынікам 70:81. Такім чынам, у 40 праведзеных сустрэчах БК «МІНСК» здабыў толькі адну вікторыю, адолеўшы ў канцы сакавіка баскетбалістаў «Астаны» з лікам 60:58. Выніковае становішча ў групе В: «Уралмаш» (Екацярынбург) — 26 перамог, «Самара» — 22, «Аўтадор» (Саратаў) — 19, МБА — 19, «Руна» (Масква) — 16, «Пары Ніжні Ноўгарад» — 13, «Астана» — 13, «МІНСК» — 1.

Цяпер квартэт лепшых павядзе барацьбу за выхад у чвэрцьфінал. «Уралмаш» пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Расціслава Вергуна 17 красавіка прыме на сваёй арэне баскетбалістаў «Самары». Пераможца гэтага матчу атрымае пуцёўку ў 1/4 фіналу, дзе яго сапернікам будзе другая каманда групы А. Той, хто прайграе клуб 20 красавіка ў паядынку за другі пропуск у чвэрцьфінал, паспрачаецца з пераможцам матчу паміж МБА і «Аўтадарам».

Выніковае становішча ў групе А: УНІКС (Казань) — 26 перамог, «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) — 26, ЦСКА (Масква) — 25, «Лакаматыў-Кубань» (Краснадар) — 23, «Парма» (Перм) — 20, «Енісей» (Краснаярск) — 19.

Чвэрцьфінальныя серыі стартуюць 22 красавіка і працягнуцца да трох перамог. Паўфіналы пачнуцца 5 мая, а рашаючая серыя за золата «банкаўскага» турніру прыме старт 26 мая. Паўфінальныя і фінальная серыі пройдуць да чатырох вікторый адной з каманд.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.