Вы тут

«Славія» дагнала «Нёман» у чэмпіянаце Беларусі па футболе


Футбалісты мазырскай «Славіі» дагналі гродзенскі «Нёман» у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сваю чацвёртую вікторыю запар падапечныя Івана Біёнчыка здабылі сёння ў Салігорску, абгуляўшы мясцовы «Шахцёр» з лікам 3:1. Першы гол у гэтай сустрэчы забіў лепшы бамбардзір цяперашняга першынства абаронца мазыран Павел Чыкіда, у актыве якога ўжо 5 забітых мячоў.

Яшчэ ў адным сённяшнім паядынку наваполацкі «Нафтан» у сябе дома разышоўся мірам з футбалістамі «Смаргоні» — 1:1. Пазней у Брэсце мясцовае «Дынама» прыме футбалістаў «Мінска».

Вынікі астатніх сустрэч 4-га тура: «Днепр» (Магілёў) — «Нёман» — 0:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — БАТЭ (Барысаў) — 2:0, «Іслач» (Мінскі раён) — «Арсенал» (Дзяржынск) — 0:2, «Гомель» — «Дынама» (Мінск) — 0:1, «Віцебск» — «Слуцк» — 2:0.

Становішча ў лідзіруючай групе: «Нёман» — 12 ачкоў, «Славія» — 12, «Тарпеда-БелАЗ» — 9, «Дынама» (Мінск) — 8.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.