Вы тут

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі паглыбленне і сістэматызацыю знешнеэканамічнай дзейнасці


Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся са старшынёй праўлення АТ «Узтрэйд» Аброрам Курбанавым, паведамілі ў НЦМ.


У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі паглыблення і сістэматызацыі знешнеэканамічнай дзейнасці. Таксама разгледжаны перспектыўныя беларускія таварныя пазіцыі для экспарту, уключаючы прадукцыю харчовай прамысловасці (мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і інш.) і дрэваапрацоўкі.

Аброр Курбанаў прадставіў функцыі «Узтрэйд» як дзяржаўнай знешнегандлёвай кампаніі, якая дзейнічае пры Міністэрстве інвестыцый, прамысловасці і гандлю Узбекістана.

Мікалай Барысевіч прэзентаваў магчымасці цэнтра і выказаў гатоўнасць НЦМ выступіць бізнес-навігатарам па рынку Беларусі.

Прэв’ю: НЦМ

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.