Вы тут

БЧ зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Орша-Магілёў з-за рамонтных работ


У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Орша — Магілёў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў пуці на перагоне Орша-Заходняя — Чэрвена 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца на ўчастку Орша — Магілёў змененым маршрутам і раскладам станцыю Орша-Усходняя замест Орша-Заходняя.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці і просіць з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.