Вы тут

Больш за 66 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз з пачатку года


З пачатку 2024 года па бязвізу ў Беларусь заехалі звыш 66 тыс. грамадзян Еўрасаюза. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


З 1 студзеня 2024 года бязвізавым парадкам уезду скарысталіся 66 165 замежнікаў з Еўрасаюза: 33 160 грамадзян Літвы, 15 668 грамадзян і 4077 неграмадзян Латвіі, а таксама 13 260 замежнікаў з польскімі пашпартамі.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшоў 866 771 замежнік: 528 371 грамадзянін Літвы, 200 469 грамадзян і 60 192 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 77 739 грамадзян Польшчы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.