Вы тут

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка


Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота: БелТА

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, пойдуць: 35 працэнтаў — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў н. п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, 35 працэнтаў — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, 30 працэнтаў — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.