Вы тут

Прэзідэнт Казахстана падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за педафілію


Прэзідэнт Казахстана падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за педафілію, паведамляе «Казінформ».


Кіраўнік дзяржавы падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Казахстан па пытаннях забеспячэння правоў жанчын і бяспекі дзяцей». Адпаведныя даручэнні па ўзмацненні жорсткасці пакаранняў за гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей былі агучаныя прэзідэнтам краіны ў пасланнях народу Казахстана ад 16 сакавіка 2022 года і 1 верасня 2023 года.

Новыя папраўкі, якія ўзмацняюць адказнасць за любыя праявы гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей, прадугледжваюць пажыццёвае пазбаўленне волі за забойства малалетняй асобы, здзяйсненне згвалтавання ў дачыненні да малалетняй і за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняга «шляхам выключэння іншых альтэрнатыўных мер пакарання, прадугледжаных у дзеючых нормах Крымінальнага кодэкса».

Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць за наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю і збіццё. Таксама ўводзіцца крымінальная адказнасць за давядзенне да самагубства, а таксама за прапаганду самагубства.

Упершыню ўведзена адміністрацыйная адказнасць за ганенне непаўналетняга, у тым ліку і ў інтэрнеце.

Заканадаўча замацавана стварэнне і функцыянаванне цэнтраў падтрымкі сям’і для аказання спецыяльных сацыяльных паслуг пацярпелым ад бытавога гвалту.

Раней верхняя палата парламента Казахстана адобрыла папраўкі ў заканадаўства па пытаннях забеспячэння правоў жанчын і бяспекі дзяцей, якія прадугледжваюць у тым ліку пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі за педафілію і забойства дзяцей.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.