Вы тут

Чатыры чалавекі пацярпелі ў двух ДТЗ з грамадскім транспартам у Гомелі


У Гомелі ў двух ДТЗ, якія здарыліся з удзелам грамадскага транспарту, пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС аблвыканкама.


Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Абодва ДТЗ адбыліся 12 красавіка. Так, у 11.16 у аўтобусе, які ехаў па вул. Б. Хмяльніцкага, пры тармажэнні ўпала 72-гадовая жанчына. З траўмамі пасажырку даставілі ў бальніцу.

Яшчэ адна аварыя здарылася на вул. Савецкай абласнога цэнтра прыкладна ў 14.05. 44-гадовая вадзіцель тралейбуса пры павароце не дала перавагі і сутыкнулася з маршрутным таксі, за рулём якога быў 56-гадовы вадзіцель. У выніку сутыкнення пасажыры маршруткі 77-гадовая і 53-гадовая жанчыны, 17-гадовая дзяўчына атрымалі траўмы. Пацярпелых шпіталізавалі.

Ва УДАІ дадалі, што за пятніцу і выходныя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі ў вобласці 2080 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Так, 22 вадзіцелі затрыманы за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення, 44 не мелі правоў, 165 парушылі хуткасны рэжым, 110 не далі перавагі ў руху пешаходам. Таксама да адказнасці прыцягнуты 243 пешыя ўдзельнікі дарожнага руху, з якіх 23 знаходзіліся ў алкагольным ап’яненні.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.