Вы тут

Дэлегат УНС ад моладзі: Новыя ідэі заўсёды важныя ў пытаннях стратэгічнага развіцця краіны


Новыя ідэі і свежы погляд заўсёды важны ў пытаннях стратэгічнага развіцця краіны, заявіў афіцэр 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады, дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад БРСМ Дзмітрый Бялецкі, паведамляе БелТА.


«Я дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад моладзі і ад Узброеных Сіл, таму што ў нашай 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе моладзь складае больш як 80 працэнтаў асабовага складу, — сказаў Дзмітрый Бялецкі. — На УНС будуць зацвярджацца абноўленыя Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына. З праектамі гэтых дакументаў я ўжо азнаёміўся».

Для моладзі адказна і ганарова быць дэлегатамі УНС, падкрэсліў Дзмітрый Бялецкі. «У моладзі заўсёды шмат ідэй і прапаноў. Новыя ідэі і свежы погляд заўсёды важны ў пытаннях, якія датычацца стратэгічнага развіцця краіны. Будучыня за маладымі, і мы будзем старацца ўносіць свой уклад у далейшае развіццё краіны», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.