Вы тут

Беларусы заваявалі 12 медалёў чэмпіянату Расіі сярод плыўцоў з парушэннем слыху


У Саранску праходзіць чэмпіянат Расіі па плаванні сярод людзей з парушэннем слыху з удзелам беларускіх дэфлімпійцаў, якія заваявалі 12 медалёў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.


Пасля трох дзён спаборніцтваў у актыве беларускай каманды 6 залатых, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Двухразовай пераможцай турніру стала Аксана Петрушэнка. Яна першынствавала на дыстанцыях 100 м брасам і 200 м комплексным плаваннем. Аляксандра Агейчык паказала лепшы вынік на «палтынніку» батэрфляем.

Акрамя таго, беларусы выйгралі золата ў эстафетах 4×100 м і 4×200 м вольным стылем сярод жанчын, а таксама ў змешанай эстафеце 4×100 м комплексным плаваннем. Чэмпіянат Расіі па плаванні сярод людзей з парушэннем слыху працягнецца па 16 красавіка.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.