Вы тут

Наталля Качанава падчас рабочай паездкі наведала Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас рабочай паездкі наведала Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, азнаёмілася з дзейнасцю, эканамічнай сітуацыяй на прадпрыемстве і правяла сустрэчу з працоўным калектывам.


На адкрыты дыялог са спікерам верхняй палаты парламента сабралася амаль 300 работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства. Традыцыйная вялікая размова з членамі калектыву аб самым важным — гэта крыніца каштоўнай інфармацыі, прапаноў і ідэй, якія знойдуць сваё ўвасабленне ў заканадаўчых актах і справах на практыцы. Гэта магчымасць у будучым прымаць правільныя рашэнні на карысць беларускага народа.

Наталля Іванаўна праінфармавала прысутных аб выніках адзінага дня галасавання, які сёлета быў праведзены ўпершыню. Яна падкрэсліла, што роля дэпутатаў мясцовых Саветаў вырасце неймаверна, таму і ўвага да электаральнай кампаніі была настолькі вялікай. Сфарміравана 1284 Савет дэпутатаў усіх узроўняў, выбраны 12511 дэпутатаў, якія сёння працуюць. «Калі фарміраваўся новы склад дэпутацкага корпуса, мы, канешне, разумелі наказ Прэзідэнта, што дэпутаты павінны больш актыўна працаваць з людзьмі, гэта павінны быць асобы, якіх ведаюць, якія карыстаюцца ў грамадзян аўтарытэтам. І я вельмі спадзяюся, што менавіта такія людзі прыйшлі ў Саветы дэпутатаў, таму што роля Парламента і роля мясцовых Саветаў значна вырасце», — падкрэсліла яна.

Сёння, як ніколі, свет непрадказальны, таму што адбываюцца геапалітычныя зрухі: на змену аднапалярнаму прыходзіць шматпалярны свет. Сітуацыя складваецца такім чынам, што яна няпростая. Мы разумеем, што мы павінны жыць, працаваць, развівацца па сваіх законах — рабіць усё, каб умацоўваць эканоміку нашай краіны і, у першую чаргу, захоўваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Гэта самае галоўнае. «Я заўсёды ўспамінаю словы Прэзідэнта: заваяваць суверэнітэт і незалежнасць не так складана, як утрымаць. Гэта праўда, зараз жыццё паказвае, што гэта менавіта так», — адзначыла Наталля Качанава.

Падчас адкрытага дыялогу былі закрануты тэмы развіцця рэгіёнаў, занятасці насельніцтва, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Спікер падкрэсліла, што ў такі няпросты час, калі нашу краіну імкнуцца заціснуць у рамкі санкцыямі, Беларусь застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. «Ні адна сацыяльная праграма не была спынена», — сказала Наталля Іванаўна. 

Напрыканцы размовы работнікі камбіната змаглі задаць пытанні, на якія атрымалі шчырыя адказы. На заканчэнне Старшыня Савета Рэспублікі зазначыла, што мы, беларусы, павінны заставацца і быць адзінымі, як маналіт. «Трэба каб кожны чалавек на сваім месцы рабіў тое, што ён абавязаны. Паверце, гэта дасць свае вынікі», — заключыла спікер.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Падрабязней аб сустрэчы — у заўтрашнім выпуску «Мясцовага самакіравання»

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.