Вы тут

Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата УНС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Адпаведны ўказ № 153 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і малюнак, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.

Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які развяваецца на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы сцяга — выява манумента Перамогі ў Мінску, каля падножжа якога размешчаны Вечны агонь. На сцягу — надпіс залацістага колеру «Усебеларускі народны сход». У ніжняй частцы нагруднага знака — лаўровая галіна з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая агібае сцяг.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.