Вы тут

Першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца ў Барселоне і Дортмундзе


У Барселоне і Дортмундзе сёння вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У каталонскай сталіцы футбалісты «Барселоны» маюць намер утрымаць мінімальную перавагу над «Пары Сен-Жэрмен», здабытую на мінулым тыдні ў сталіцы Францыі. Тады госці выйгралі ў парыжан з лікам 3:2. У мінулы ўік-энд «Барса» ў гасцявым паядынку 31-га тура адолела «Кадыс» (1:0) і прадаўжае пагоню за лідарам іспанскага чэмпіянату мадрыдскім «Рэалам».

У іншым сённяшнім матчы дортмундская «Барусія» паспрабуе ўзяць рэванш у мадрыдскага «Атлетыка» за паражэнне ў іспанскай сталіцы з рэзультатам 1:2. У чарговым паядынку іспанскага першынства «Атлетыка» абыграў на сваёй арэне «Жырону» (3:1) і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы. У 29-м туры бундэслігі дортмундскі клуб адолеў у Мёнхенгладбаху «Барусію» (2:1) і, набраўшы 56 ачкоў, дзеліць 4-5-е месцы з «Лейпцыгам». Чэмпіёнам Германіі ўпершыню ў гісторыі стаў «Баер» з Леверкузена, які заваяваў тытул за 5 тураў за заканчэння турніру.

Яшчэ дзве чвэрцьфінальныя сустрэчы ў адказ пройдуць у сераду, 17 красавіка. Англійскі «Манчэстэр Сіці» прыме на сваім полі мадрыдскі «Рэал». Тыдзень таму іх паядынак у іспанскай сталіцы завяршыўся баявой нічыёй — 3:3. У Мюнхене «Баварыя» згуляе з лонданскім «Арсеналам», у брытанскай сталіцы яны таксама не выявілі пераможцу — 2:2. Адзін з галоў у складзе нямецкага клуба забіў Хары Кейн, які ўзначаліў спіс лепшых бамбардзіраў цяперашняга сезона ЛЧ, у яго цяпер 7 забітых мячоў.

Першыя паўфінальныя сустрэчы пройдуць 30 красавіка і 1 мая, у адказ — 7 і 8 мая. Вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 1 чэрвеня на полі лонданскага стадыёна «Уэмблі». У фінале мінулага сезона чэмпіёнскай Лігі «Манчэстэр Сіці» з мінімальнай перавагай (1:0) абыграў у Стамбуле міланскі «Інтэр», які на гэты раз выбыў з барацьбы на стадыі 1/8 фіналу, уступіўшы па суме дзвюх сустрэч «Атлетыка».

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».