Вы тут

Жыхары Саюзнай дзяржавы маюць патрэбу ў інфармаванні аб працэсах саюзнага будаўніцтва


Жыхары Беларусі і Расіі маюць патрэбу ў больш шчыльным інфармаванні аб працэсах, якія адбываюцца ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад пачаткам сумеснага пасяджэння беларуска-расійскай рабочай групы па пытанні рэфармавання СМІ Саюзнай дзяржавы і стварэння аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Медыякампанія Саюзнай дзяржавы», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Калегі, рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўжо два гады таму выйшаў з ініцыятывай рэфармавання структуры сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы. Намі ўжо праведзены пэўны аб’ём работы ў гэтым напрамку. Ёсць зусім дакладнае разуменне таго, што з сябе ўяўляюць СМІ Саюзнай дзяржавы прадстаўляюць цяпер, і чаго б мы хацелі дабіцца ў выніку нашай работы», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, людзі, якія пражываюць у Беларусі і Расіі, маюць патрэбу ў больш шчыльным інфармаванні аб тых працэсах, якія адбываюцца ў рамках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

«Усё гэта патрабуе асаблівага, не толькі каляндарна-тэматычнага або сітуацыйнага асвятлення ў СМІ, але і штодзённага расказу людзям, асабліва моладзі, якая вырасла ў постсавецкі перыяд, — перакананы Уладзімір Пярцоў. — Трэба расказваць расійскай моладзі аб Рэспубліцы Беларусь, а беларускай моладзі расказваць аб Расійскай Федэрацыі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.