Вы тут

Пісьменнік Міхась Пазнякоў сустрэўся з чытацкім клубам «Таленты і паклоннікі»


15 красавіка прайшла творчая сустрэча членаў клуба «Таленты і паклоннікі» з пісьменнікам Міхасём Пазняковым. 


Удзельнікі змаглі пазнаёміцца з творчасцю паэта, яго біяграфіяй, гісторыяй пачатку літаратурнага шляху і атрымаць асалоду ад музычнага суправаджэння актрысы паэтычнага тэатра Наталлі Хадкевіч. 

— Калі адбылося маё першае і асабістае знаёмства з творчасцю паэта, я акунулася ў незвычайны свет прыроды, пра які раней і падазраваць не магла. Яго паэзія напоўнена глыбокімі філасофскімі разважаннямі, захопленымі любоўнымі перажываннямі з перадачай думкі аб усведамленні вялікага прызначэння слова ў жыцці людзей, — расказала старшыня клуба «Таленты і паклоннікі» Зоя Шорціна.

Сустрэчу таксама наведаў старшыня саюза пісьменнікаў Арменіі Абгар Апінян і падзяліўся сваімі эмоцыямі: «Я выдатна ведаю гісторыю беларускай літаратуры, але адно — справу ведаць, а другое — бачыць і адчуваць. Паспеў пабываць на розных сустрэчах, але асабліва запомніўся гэты вечар з такім незвычайным клубам. І мне хацелась, каб у нас таксама стварылі нешта падобнае. Студэнты Ерэвана вельмі любяць беларускую літаратуру, і я хачу падзяліцца з імі эмоцыямі, якія сёння змог атрымаць сам».

 

 

— Сапраўдная літаратура і сапраўдны пісьменнік — гэта тыя, хто дапамагаюць чытачу не толькі нешта адкрыць для сябе, але і акунуцца ў свет гісторыі. Сілкуюць душу, схіляюць быць сапраўдным чалавекам, — сказаў старшыня Мінскага гарадскога ўпраўлення саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.