Вы тут

Міжнародныя стасункі, падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў, ушанавання памяці


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ад імя Савета Рэспублікі і сябе асабіста павіншавала Старшыню Сената Парламента Каралеўства Камбоджа Хун Сена з выбраннем.

«Упэўнена, што ваша дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць усебаковаму развіццю і ўмацаванню канструктыўных сувязяў паміж парламентарыямі Беларусі і Камбоджы, пашырэнню супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, актывізацыі міждзяржаўных кантактаў», — гаворыцца ў пасланні.

Старшыня Савета Рэспублікі пажадала Старшыні Сената Камбоджы моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у парламенцкай дзейнасці.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч прыняў удзел у рабочай сустрэчы пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні стану спажывецкага рынку і падрыхтоўкі гандлёвых аб’ектаў Віцебскай вобласці да XІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Белкаапсаюза, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, галоўных упраўленняў гандлю і паслуг аблвыканкамаў і г. Мінска, галоўных упраўленняў МАРГ па ўсіх абласцях і па г. Мінску.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, член Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Дар’я Арэшкава і моладзь прадпрыемства «Магілёўаблгаз» прынялі ўдзел у акцыі «80 мірных гадоў». Мерапрыемства адбылося на тэрыторыі Брацкага пахавання савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў, па-зверску знішчаных 15 ліпеня 1941 года нямецка-фашысцкімі акупантамі ў вёсцы Старыя Чамаданы Шклоўскага раёна.

«Два тыдні таму я сустракаўся з моладдзю „Віцебскаблгазу“ на месцы спаленай вёскі Шунёўка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Там паступіла прапанова запусціць па ўсёй сістэме „Белпалівагаз“ акцыю „80 мірных гадоў“ па навядзенні парадку на пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая ініцыятыва была падтрымана ва ўсіх кутках краіны. І на сёння ўжо добраўпарадкавана 110 аб’ектаў», — сказаў Аляксей Кушнарэнка.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: iacis.ru

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».