Вы тут

Чацвёрты год запар перавыдаюцца народныя казкі ў апрацоўцы класіка


У Выдавецкім доме «Звязда» толькі што пабачыла свет кніга «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа». Тыраж новага выпуску знакамітага творчага праекта класіка беларускай літаратуры — 1500 экзэмпляраў. Агульны тыраж ранейшых выданняў — у 2020, 2021 і 2023 гадах — роўны 3300 экзэмпляраў.


Пад адной вокладкай прыгожа аформленага зборніка — шэсць народных казак: «Каза ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў». Над апрацоўкай гэтых фальклорных твораў народны пясняр Беларусі працаваў у 1922–1940-я гады. Разнастайныя па тэматыцы, казкі знаёмяць дзяцей са светаўспрыманнем нашых продкаў, вучаць спрадвечным жыццёвым ісцінам, нагадваюць пра тое, што дабрыня, чуласць, разважлівасць — сярод галоўных прыярытэтаў жыцця.

Ілюстратарам усіх выданняў зборніка «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа» выступае Алег Грубін. Таленавіты кніжны графік знайшоў сваё рашэнне ў разглядзе вобразаў казы (казка «Каза ў арэхах»), лісы, зайчыка і мядзведзя («Зайкава хатка»), пеўня («Як пеўнік ратаваў курачку»), руплівіцы-пчолкі («Пчала і шэршань»), таленавітага музыкі («Дудар»), пана і мужыка-казачніка («Не вытрываў»).

Набыць новае выданне казак можна ва ўсіх кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў Мінску ў кнігарні «Белкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. Пажадаем жа юным чытачам і іх бацькам прыемных казачных адкрыццяў!

Раман СЭРВАЧ

Загаловак у газеце: У апрацоўцы Якуба Коласа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.